Затрыманы начальнік управы менскага прадпрыемства
- 28.05.2025, 20:11
За хабар.
59-гадовы намеснік начальніка ўправы аднаго з прадпрыемстваў Менска быў затрыманы за атрыманне хабару, паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.
Паведамляецца, што фігурант прыняў у якасці незаконнага ўзнагароджання за спрыяльнае развязанне пытання сумарна 48 тысяч беларускіх рублёў. Высветлілася, што ён узбагачаўся за кошт пастаўшчыка электраабсталявання.
"Для спрыяльнага развязання пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, а таксама з мэтай далейшага супрацоўніцтва службовая асоба брала ад 48-гадовага дырэктара камерцыйнай структуры незаконныя грашовыя ўзнагароды”, - удакладнілі ва УУС.
Інфармуюць, што распачатая крымінальная справа, а фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.