У Балтыйскім моры расейскі эсмінец пераследаваў нямецкі фрэгат
- 28.05.2025, 19:32
Інцыдэнт адбыўся напярэдадні старту вайсковых марскіх вучэнняў NATO.
Расейскі эсмінец "віцэ-адмірал Кулакоў” пераследаваў нямецкі фрэгат “Баварыя” па шляху ў нямецкі порт Расток у Балтыйскім моры. Урад Нямеччыны заявіў пра неабходнасць узмацнення абароны партоў ад расейскай пагрозы. Пра гэта паведамляюць Bild і Kieler Nachrichten.
Фрэгат "Баварыя" прымаў удзел у вучэннях з іншымі падраздзяленнямі NATO ў Паўночнай Атлантыцы разам з падлодкай U 33.
Пасля заканчэння трэніровак ён адправіўся ў порт Расток, каб узяць удзел у наступных буйных марскіх вучэннях NATO “Балтыйскія аперацыі – 2025” (Baltops), старт якіх запланаваны на 3 чэрвеня.
На гэтым шляху за ім пачаў рухацца расейскі эсмінец “Віцэ-адмірал Кулакоў", які суправаджаў фрэгат да Растока.
Гэты інцыдэнт выклікаў асцярогу нямецкага ўрада.
"Мы павінны як мага хутчэй засцерагчы нашы парты ад росту расейскіх пагроз, у тым ліку шляхам абароны інфраструктуры, павелічэння інвестыцый у кібербяспеку і пераабсталявання мастоў для танкаў”, – заявіў Bild каардынатар марскога злучэння федэральнага ўрада Нямеччыны Крыстаф Плос.
Як паведамляе Kieler Nachrichten, сёлета падраздзяленні NATO павінны рыхтавацца да прамога кантакту з расейскімі караблямі падчас вучэнняў Baltops, бо Расея нечакана абвясціла аб пачатку вялікіх вайскова-марскіх вучэнняў у Балтыйскім моры.
"У апошнія гады NATO праводзіла вучэнні Baltops у Балтыйскім моры ў чэрвені, а ВМС Расеі – у ліпені. У гэтым годзе гэта можа змяніцца", - паведаміў выданню кіраўнік аддзела марской стратэгіі і бяспекі Інстытута палітыкі бяспекі Кільскага ўніверсітэта Себасцьян Брунс.
Паводле заявы Балтыйскага флоту ў Калінінградзе, падраздзяленні расейскага Балтыйскага флоту пры падтрымцы Паветрана-касмічных сіл краіны і Паўночнага флоту павінны правесці трэніроўкі дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Расея плануе гелікаптэраў.