Беларус параўнаў кошты на рынку і ў «Еўраопце»
- 28.05.2025, 22:16
Хто перамог?
Рынкавыя цэны на гародніну і садавіну параўнаў з крамнымі блогер bodryobzor, паведамляе «Зеркала».
Кошт прадуктаў мянчук параўноўваў на сталічнай Камароўцы з супермаркетам «Еўраопт».
Блогер расказаў, што ў дзень агляду агуркі на рынку каштавалі ад 4,90 да 6,50 рубля за кілаграм. Тым часам за кілаграм гэтай гародніны ў «Еўраопце» прасілі 6,49 рубля. На сайце «Едастаўка» 28 траўня самыя танныя агуркі каштавалі 4,33 за кг.
Яблыкі на Камароўцы ў залежнасці ад гатунку прадавалі па 4,90 - 5,50 рубля за кілаграм. У «Еўраопце» блогер знайшоў толькі «Голдэн» па 4,56 руб. На «Едастаўцы» 28 траўня — 4,92 рубля за кг.
Кошт памідораў на рынку вагаўся ад 5,90 да 10,90 рубля за кг. у краме — 6,19 рубля, але выбар істотна меншы. Самыя танныя таматы на «Едастаўцы» 28 траўня каштавалі 6,49 рубля за кг.
За кілаграм клубніц на рынку прасілі ад 16,90 да 22,90 руб. у «Еўраопце» кілаграм, са слоў блогера, каштаваў 73,96 рубля. На сайце "Едастаўка" можна знайсці і танней — ад 25,99 рубля за кг.
Каментатараў у TikTok больш за ўсё здзівіла цана на клубніцу:
«У нас у вёсцы ўжо з месяц прадаюць грэцкія і турэцкую клубніцы па 18-19 рублёў».
«Чаму людзі не скардзяцца на кошт клубніц, а бульба дарагая па 3 рублі?»
«Фермерскія клубніцы ў «Едастаўцы» па 35 рублёў 96 капеек».