BE RU EN

Беларуска паказала, які набор даюць пасажырам у бізнэс-класе Belavia

  • 28.05.2025, 16:29

Ацанілі не ўсё.

Беларуска Святлана паказала ў TikTok, як выглядае набор, які авіякампанія Belavia дае пасажырам бізнэс-класа. Ацанілі не ўсё, піша citydog.io.

На відэа дзяўчына прадэманстравала фірмовую шэра-сінюю касметычку Belavia з трэвэл-наборам унутры. Там апынуліся шарыкавая асадка, шкарпэткі, грабянец, зубная шчотка і міні-версія зубной пасты Splat, маска для сну, лыжка для абутку і берушы.

Каментатары, здаецца, набор ацанілі не надта высока. Больш за тое, як высветлілася, у многіх авіякампаніях такі камплект і зусім выдаюць у эканоміі - ад Emirates да Hainan Airlines і нават «Аэрафлоту».

Акрамя таго, карыстачы мяркуюць, што палова рэчаў і зусім бескарысная, а за такую пераплату ў бізнэсе, які «адрозніваецца толькі шторкай і асобнай прыбіральняй, і то не заўсёды», хацеласяя б атрымаць набор лепшы.

Дарэчы, вось такі агляд бізнэс-класа Belavia неяк выкладала ў сваёй інстаграме: паглядзіце, як гэта выглядае.

Апошнія навіны