BE RU EN

Дроны СБУ атакавалі пад Масквой стратэгічнае прадпрыемства «Радуга»

  • 28.05.2025, 15:41

Завод уваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне».

Гэтай ноччу дальнабойныя робаты Службы бяспекі Украіны ўчынілі «бавоўну» на стратэгічным прадпрыемстве расейскага вайскова-прамысловага комплексу (ВПК) – заводзе «Радуга» ім. Беразняка», які размешчаны ў г. Дубне за 130 км на поўнач ад Масквы.

Як паведамілі УНІАН крыніцы ў спецслужбе, падчас атакі ўкраінскія дроны абышлі СПА, якая абараняе расейскую сталіцу, і трапілі па зборачным і рыштункавым цэхах прадпрыемствы, на якіх зараз пажар.

Са слоў суразмоўцы, завод уваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» і вырабляе крылатыя ракеты розных класаў: «паветра-паветра», «паветра-зямля», «зямля-зямля». У тым ліку і ракеты Х-101/555, Х-69, Х-59МК, якімі РФ тэрарызуе насельніцтва і цывільныя аб'екты ва Украіне.

«СБУ працягвае з хірургічнай дакладнасцю трапляць па ключавых прадпрыемствах расейскага ВПК, чыя прадукцыя служыць зброяй у вайне супраць Украіны. Дронавыя санкцыі ад СБУ па тэхналагічным тыле расейскага войска будуць працягвацца і ў далейшым», - адзначыла інфармаваная крыніца ў СБУ.

Апошнія навіны