Лукашэнка заклікаў вырошчваць бульбу для РФ
- 28.05.2025, 12:53
Дыктатар прызнаў дэфіцыт гэтага прадукту.
Лукашэнка даручыў Пятру Пархомчыку, кіраўніку Берасцейскай вобласці, вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і Беларусі, і Расеі.
Пры гэтым пытанне дэфіцыту бульбы ён назваў вельмі сур'ёзным, піша БелТА.
"Вельмі шмат размоў. Асабліва пасля нарады ў прэзідэнта Расеі, дзе ён там пажартаваў з нагоды бульбы. Але для нас гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. У якім плане? Чаго-чаго, але бульбу мы вырошчваць умеем. Трэба вырасціць столькі, каб хапіла нам і Расеі", - сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што Беларусь павінна дапамагчы Расеі даць рады з дэфіцытам гародніны.