BE RU EN

У Беларусі адбыўся вялікі выцек звестак

  • 28.05.2025, 11:32

Звесткамі могуць скарыстацца ашуканцы.

Сэрвіс дастаўкі "Еўрапошта" паведаміў аб парушэнні сістэмы абароны персанальных звестак.

Пры рассыланні апавяшчэнняў ад імя “Пошты Беларусі" адбываўся перахоп нумароў тэлефонаў кліентаў і адпраўка фішынгавых паведамленняў. Са слоў прадстаўнікоў кампаніі, цяпер перахоп нумароў заблакаваны.

Карыстальнікаў папярэдзілі пра рызыкі і нагадалі пра меры засцярогі:

не пераходзіць па падазроных спасылках;

правяраць крыніцы паведамленняў;

не раскрываць асабістыя звесткі і нумары тэлефонаў у адказ на сумнеўныя звароты.

Апошнія навіны