BE RU EN

Зяленскі заявіў, што гатовы да сустрэчы з Пуціным

  • 28.05.2025, 11:20

Прэзідэнт Украіны назваў умову.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы да сустрэчы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным ва ўсялякім фармаце для абмеркавання спынення агню ва Украіне. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з журналістамі 27 траўня, піша агенцтва “Інтэрфакс-Україна”.

З ягоных слоў, Украіна гатовая сустракацца на ўзроўні лідараў, калі пастанова аб спыненні агню можа быць абмеркаваная адразу без папярэдніх тэхнічных сустрэч.

“Калі Пуціну не камфортная двухбаковая сустрэча, або ўсім хочацца, каб гэта была трохбаковая сустрэча — мне ўсё адно. Я гатовы да ўсялякага фармату", - сказаў Зяленскі.

Таксама ён выказаў гатоўнасць да перамоў у фармаце Дональд Трамп – Пуцін - Зяленскі і ў фармаце Трамп - Пуцін і Трамп - Зяленскі, а затым ўтрох.

У той жа час ён назваў добрай патэнцыйную сустрэчу аб спыненні агню з удзелам дэлегацыі ЗША, бо Амерыка можа маніторыць рэжым «ceasefire». Што тычыцца перамаў аб гарантыях бяспекі, то ў іх трэба ўзяць удзел еўрапейцам.

“Яны будуць даваць гэтыя гарантыі бяспекі. Яны сёння адзіныя, хто ўжо дэклараваў, што яны гатовыя падтрымаць Украіну. Напрыклад, украінскае войска, фінансамі і зброяй", - падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны