BE RU EN

Зяленскі адказаў Лукашэнку

  • 28.05.2025, 10:40

Перамовы на тэрыторыі Беларусі немагчымыя.

Найбольш рэалістычнымі пляцоўкамі для наступнага раўнда перамоў украінскай і расейскай дэлегацый з'яўляюцца Турцыя, Ватыкан і Швайцарыя, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас размовы з журналістамі ў сераду, 28 траўня, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Ён заявіў, што міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі РФ, пасля чаго Зяленскі сустрэнецца з кіраўніком турэцкага МЗС праз некалькі дзён.

«Турэцкі бок ведае, што мы абмяркоўваем пытанне некалькіх пляцовак. І што мы зрабілі падрыхтоўчую працу ў Ватыкане і Швайцарыі», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт расказаў, што перамовы ў Ватыкане падтрымліваюць усе, акрамя краіны-агрэсаркі Расеі. Таксама месца для перамоў прапанавала Швайцарыя, але сігналаў ад расейцаў з гэтай нагоды няма.

Таксама свае пляцоўкі прапаноўвалі Афрыка і Мальта. Расея перадала сігнал аб перамовах у Беларусі. Украіна супраць гэтага.

"Беларусь для нас на сёння з'яўляецца краінай, з якой паляцелі ракеты, і адпаведна яна з'яўляецца супольніцай краіны, якая на нас напала. І войскі заходзілі з Беларусі. Гэта проста немагчыма што да Беларусі", - заявіў прэзідэнт Украіны.

Адзначым, Лукашэнка некалькі разоў прапаноўваў Беларусь у якасці пляцоўкі для перамоў паміж Украінай і Расеяй.

Апошнія навіны