Politico: Трамп страчвае цярпенне ў дачыненні да Пуціна
- 28.05.2025, 10:05
Кіраўнік Крамля блізкі да таго, каб «спаліць залаты мост».
У дачыненнях паміж ЗША і Расеяй нарастае напружанасць. Але Дональд Трамп пакуль не прыняў пастанову аб новых санкцыях.
Пра гэта паведамляе Politico.
Як адзначае выданне, прэзідэнт ЗША даў зразумець, што ягонае цярпенне ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна на зыходзе, папярэдзіўшы яго, што той «гуляе з агнём», адмаўляючыся весці сур'ёзныя мірныя перамовы аб заканчэнні вайны ва Украіне.
Аднак, нягледзячы на расчараванне тым, што Пуцін не рэагуе на ягоную прапанову перазагрузіць стасункі з ЗША пасля мірнага ўрэгулявання, Трамп пакуль не наважыў змяніць свой падыход.
«Пуцін небяспечна блізкі да таго, каб спаліць залаты мост, які Трамп перад ім выбудаваў», - заявіў адзін з прадстаўнікоў адміністрацыі.