BE RU EN

У Гомелі разарвала цэментавоз

  • 28.05.2025, 9:19

Загінуў кіроўца.

У панядзелак 27 траўня а 16:30 на заводзе ў вытворчасці бетону і цэментных раствораў у Гомелі загінуў 61-гадовы кіроўца цэментавозу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас разгрузкі аўтамабіля адбыўся разрыў шва на цыстэрне. Цэмент пад высокім ціскам вылецеў з ёмістасці і ўдарыў па працоўным, які быў адкінуты на металічныя канструкцыі ля сцяны. Ад шматлікіх траўм мужчына памёр на месцы.

Апошнія навіны