Украінскія марскія пяхотнікі падбілі расейскі бронеаўтамабіль падвышанай абароненасці «Тайфун»
- 27.05.2025, 21:40
Відэафакт.
На адным з ключавых кірункаў аэравыведка і ўзвод БПАК 505-га асобнага батальёна марской пяхоты падчас назірання знайшлі расейскі бронеаўтамабіль, які набліжаўся да нашых пазіцый.
У выніку нанесеных дакладных удараў варожая бронемашына атрымала пашкоджанні. Варожай цэллю стаў бронеаўтамабіль падвышанай абароненасці «Тайфун». Арыентавальны кошт такой ББМ ад $2 мільёнаў, інфармуе Цензор.НЕТ.