BE RU EN

Ямаль прадоўжыў кантракт з «Барселонай»

  • 27.05.2025, 21:32

Новае пагадненне 17-гадовага вундэркінда будзе дзейнічаць да 2031 года.

Форвард зборнай Гішпаніі Ламін Ямаль прадоўжыў кантракт з «Барселонай». Пра гэта паведамляецца на сайце каталонскага клуба.

Новае пагадненне 17-гадовага футбаліста будзе дзейнічаць да лета 2031 года.

Ямаль – найлепшы малады гулец чэмпіянату Еўропы, які прайшоў мінулым летам, рэкардсмэн Еўра як самы малады гулец і аўтар гола ў гісторыі турніру. Гішпанія стала пераможцай таго турніру.

У лістападзе 2024 года футбаліст атрымаў прэмію Golden Boy як найлепшы малады футбаліст Еўропы.

У мінулым сезоне Ямаль перамог з «Барселонай» чэмпіянат і Кубак Гішпаніі. На рахунку футбаліста было 55 матчаў 18 галоў і 25 дзейсных перадачаў ва ўсіх турнірах.

Апошнія навіны