Мерц растлумачыў, калі і чаму Украіне далі дазвол біць углыб РФ
- 27.05.2025, 21:23
Абмежаванні на дальнабойнасць знялі Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына і ЗША.
Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына і ЗША знялі абмежаванні на дальнабойнасць зброі, якая пастаўляецца Украіне, яшчэ некалькі месяцаў таму. Пра гэта 27 траўня заявіў канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц, якога цытуе Die Zeit.
Падчас свайго візіту ў Фінляндыю ён растлумачыў, што пастанова, пра якую абвясціў напярэдадні, была прынятая раней.
Паводле ягоных словаў, у Берліне ён «апісаў тое, што адбываецца ўжо некалькі месяцаў».
Мерц таксама адзначыў, што Украіна павінна мець права ўжываць зброю супраць ваенных цэляў у Расеі.