BE RU EN

Зяленскі правёў нараду з топ-вайскоўцамі

  • 27.05.2025, 20:58

Абмяркоўвалі магчымасці Украіны люстрана адказваць на ўдары РФ.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што правёў нараду з топ-вайскоўцамі датычна здольнасці Украіны люстрана адказваць на расейскія абстрэлы.

«Галаўкам Сырскі, кіраўнік Генеральнага штаба Гнатаў, міністр абароны, таксама быў Умераў. Пытанне планавання нашых дзеянняў, наша гатоўнасць адказваць на расейскія ўдары, на іх пагрозы, а таксама дзейнічаць прэвентыўна, і гэта значыць павялічваць нашу вытворчасць – нашых дронаў, нашых ракетаў», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле ягоных словаў, Украіна актыўна прываблівае бізнэс да вытворчасці зброі – перш за ўсё дронаў, перахопнікаў, крылатых ракетаў і балістыкі.

Акрамя таго, рыхтуюцца новыя дамоўленасці з хаўруснікамі ў Еўропе для інвестыцый менавіта ва ўкраінскую вытворчасць – перш за ўсё беспілотнага і дальнабойнага элемента.

«Вядома, публічна мы не можам гаварыць пра наяўныя планы, пра нашы магчымасці, але перспектыва зразумелая: люстрана адказваць на ўсе расейскія пагрозы і выклікі. Яны там, у Расеі, павінны адчуваць выразна наступствы таго, што робяць супраць Украіны», – дадаў Зяленскі.

Апошнія навіны