BE RU EN

Лукашэнка змяніў парадак працы аўтапарковак і стаянак у Беларусі

  • 27.05.2025, 18:22

Кіроўцам на вока.

Узурпатар Аляксандр Лукашэнка змяніў парадак працы аўтапарковак і стаянак у Беларусі.

Паведамляецца, што 27 траўня, у аўторак, дыктатар падпісаў указ, якім уносяцца змены ва ўказ №589 «аб упарадкаванні працы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак» ад 3 кастрычніка 2006 года.

У дакуменце ўдакладнілі ўмовы арганізацыі і ўтрымання аўтапарковак, за карыстанне якімі будзе спаганяцца плата, выключаецца абавязковая ўмова, якія тычацца абсталявання платных парковак прыладамі ўліку часу і разліку платы і тэхнічнымі сродкамі, якія перашкаджаюць выезду транспартнага сродку з паркоўкі ў тым выпадку, калі будзе не ўнесеная плата.

Акрамя таго, указ вызначыў катэгорыі транспартных сродкаў, плата за паркоўку якіх не будзе спаганяцца. Да іх належаць ТС аператыўнага прызначэння, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку, ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выканання медыцынскай дапамогі (у тым ліку гаворка ідзе і пра хуткую медыцынскую дапамогу), нацыянальнага аператара паштовай сувязі ды іншыя.

Згодна з дакументам, аўтапаркоўкі, якія размешчаны на рынках, паблізу гандлёвых аб'ектаў, а таксама аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, застаюцца бясплатнымі. У прэс-службе звярнулі ўвагу, што ўказ накіраваны на змяншэнне транспартнай і экалагічнай нагрузкі на цэнтральныя часткі гарадоў. Акрамя таго, ён накіраваны на падвышэнне эфектыўнасці функцыянавання паркавальнай прасторы і аплатнай дысцыпліны аўтаўладальнікаў у частцы карыстання паркоўкамі.

«Парадак працы аўтамабільных парковак і стаянак, а таксама збірання платы за іх будзе вызначаны «Саветам Міністраў», - сказана ў паведамленні.

Разам з тым нормы ўказа ў частцы ўвядзення новага парадку работы аўтамабільных парковак і стаянак уваходзяць у дзеянне праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны