BE RU EN

У Беларусі даражэюць камунальныя паслугі

  • 27.05.2025, 11:56

Ужо з 1 чэрвеня.

У Беларусі з 1 чэрвеня 2025 даражэюць камунальныя паслугі, піша tochka.by.

З афіцыйных звестак, у 2025 годзе дзель выдаткаў на ЖКП у даходзе сям'і з трох чалавек (пры двух працоўных з заробкамі на ўзроўні сярэдняга ў краіне) складзе 3,8%, а для сям'і з двух пенсіянераў – 8,3%.

Са студзеня 2025 года дзяржава падняла ўсе тарыфы на ЖКП (на Br17,05), акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння. А з чэрвеня беларусы будуць больш плаціць за цеплавую энэргію, якая выдаткоўваецца на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне (на Br3, 95).

Так, з пачатку лета субсідаваны тарыф на цеплавую энэргію для ацяплення і падагрэву вады вырасце да Br27,2323 за 1 Гкал.

Гэта рост на 10,2% (цяпер тарыф складае Br24,7187 за 1 Гкал). Рахункі з абноўленымі тарыфамі за чэрвень беларусы атрымаюць у ліпені.

Гэта значыць сумарна кошт рахунку вырасце за год, згодна з планам, не больш чым на 0,5 базавай адзінкі за год (цяпер – Br21).

Апошнія навіны