Фрыдрых Мэрц: Цяпер дальнабойныя ўдары па РФ дазволеныя
- 26.05.2025, 15:23
Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына і ЗША знялі абмежаванні.
Украіна зараз можа наносіць дальнабойныя ўдары па вайсковай інфраструктуры на расейскай тэрыторыі. Аб гэтым заявіў канцлер ФРГ Фрыдрых Мэрц падчас дыскусіі на форуме, арганізаваным тэлерадыёкампаніяй WDR.
Ён расказаў, што Брытанія, Нямеччына, Францыя і ЗША больш не абмяжоўваюць дальнабойнасць гармат, якія пастаўляюцца Украіне.
«Больш не існуе якіх бы там ні было абмежаванняў на дальнабойнасць зброі, якая была пастаўленая ва Украіну, - ні з боку брытанцаў, ні з боку французаў, ні з нашага боку. З боку амерыканцаў таксама няма», - сказаў Мэрц, дадаўшы, што цяпер Украіна можа «абараняцца, напрыклад нападаючы на вайсковыя аб'екты ў Расеі».
Да гэтага агенцтва Bloomberg паведаміла, што еўрапейскія краіны абмяркоўваюць магчымасць закупу амерыканскай зброі для перадачы Украіне на фоне знясілення ўласных запасаў.