BE RU EN

Літва патрабуе ад рэжыму Лукашэнкі €200 мільёнаў

  • 26.05.2025, 18:11

У якасці кампенсацыі за атакі нелегалаў.

Літва, якая падала пазоў да Беларусі ў Міжнародны суд ААН, патрабуе больш за 200 мільёнаў еўраў у якасці кампенсацыі за шкоду ад міграцыйнага крызісу, паведамілі інфармагенцтву BNS у Міністэрстве юстыцыі Літвы.

"У пазове Літоўскай Рэспублікі пазначана, што дзяржава запатрабуе кампенсацыі шкоды, і ...> першапачатковыя ацэнкі шкоды складаюць больш за 200 мільёнаў еўраў, выдадзеных на пераадоленне крызісу толькі ў сістэме ўнутраных спраў. Разлікі будуць удакладненыя", - заявіла Міністэрства юстыцыі краіны.

У пазове Літва сцвярджае, што такая шкода з 2021 да 2023 года была выкліканая вымушанымі ўкладаннямі ў будаўніцтва фізічнай загароды, умацаванне сістэм памежнага кантролю і размяшчэнне на мяжы большай колькасці асабовага складу, «чым калі-небудзь раней», праз дзеянні Беларусі.

Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу літоўскія памежнікі прадухілілі 23,6 тысячы выпадкаў нелегальнага пранікнення ў краіну.

Апошнія навіны