BE RU EN

Трамп: Пуцін зусім звар'яцеў

  • 26.05.2025, 9:57

Прэзідэнт ЗША дапусціў новыя санкцыі супраць Расеі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў маштабныя ўдары па Украіне з боку Расеі заявіўшы, што яму «не падабаюцца» дзеянні расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта паведамляе Sky News.

У сваім допісе ў сацыяльнай сетцы Truth Social ён заявіў, што ў яго былі вельмі добрыя стасункі з Пуціным, але «з ім нешта здарылася».

«Ён зусім звар'яцеў! Ён без патрэбы забівае мноства людзей, і я кажу не толькі пра салдат. Ракеты і беспілотнікі запускаюць па гарадах ва Украіне без усялякай прычыны», — напісаў Трамп, каментуючы апошнія масаваныя абстрэлы Украіны.

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць Расеі.

З вечара 24 траўня і ўначы 25 траўня расейскія войскі нанеслі камбінаваны ўдар па Украіне з выкарыстаннем 367 сродкаў паветранага нападу, у тым ліку дзевяці балістычных ракет Іскандэр-М/KN-23, крылатых ракет Х-101, Калібр, Х-22, кіраваных авіяцыйных ракет Х-59/69, а таксама 298 ударных БПЛА Shahed і беспілотнікаў-імітатараў.

У выніку масаванай Расейскай атакі загінулі 12 чалавек, сярод іх - трое дзяцей.

Апошнія навіны