BE RU EN

У Менску на таргі выставілі вінтажны пажарны Ford

  • 25.05.2025, 20:19

Фотафакт.

На электронны гандаль выставілі вінтажную пажарную машыну са ЗША. Яна 1985 года выпуску: гаворка ідзе пра бескапотны Ford C, які вырабляўся з 1957-га да 1990-га. Асобнік створаны канадскай фірмай Superior, якая займалася выпускам пажарнай спецтэхнікі, піша «Онлайнер».

Хутчэй за ўсё, грузавік быў на ўліку ў магілёўскіх ратавальнікаў (хаця зараз знаходзіцца ў Менску, а прадаўцом з'яўляецца прыватная фірма).

Пачатковы кошт эксклюзіва - $ 40 000 паводле курсу. Для ўдзелу ў аўкцыёне неабходна ўнесці задатак сумай $4000, крок таргоў - $2000. Пераможцу таксама давядзецца заплаціць 400 рублёў, каб кампенсаваць выдаткі на правядзенне аўкцыёну, і ўнесці ўзнагароду яго арганізатару — 6% ад выніковага кошту. Да заканчэння таргоў застаецца 24 поўныя дні.

Апошнія навіны