BE RU EN

Шымановіч здабыў золата на паўсотцы брасам на трэцім этапе Mare Nostrum

  • 25.05.2025, 19:42

Гэты залаты медаль стаў для беларуса чацвёртым.

Беларус Ілля Шымановіч атрымаў перамогу на заключным этапе міжнароднай серыі ў плаванні Mare Nostrum, які праходзіць у французскім Кане-ан-Русіёне.

У фінальны дзень спаборніцтваў лідар нашай мужчынскай каманды выступаў на дыстанцыі 50 м брасам.

Гэты залаты медаль стаў для Іллі чацвёртым на Mare Nostrum у 2025 годзе, усяго мянчук здабыў на турніры шэсць узнагарод (4-0-2).

Апошнія навіны