BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя падняло кошт некаторых беларускіх лекаў

  • 25.05.2025, 18:45

Што падаражэла.

Міністэрства ахова здароўя паведаміла аб падвышэнні коштаў на некаторыя лекі ў Беларусі. Гэта рэгламентуе адпаведную пастанову міністэрства, апублікаваную Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам.

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя (№45 ад 15 траўня 2025-га) падвышаюцца кошты некаторы некаторых лекаў айчыннай вытворчасці. Карэктаванне кошту праведзенае больш як для дзясятка пазіцый лекавых сродкаў.

Размова ідзе аб адпускных цэнах, паводле якіх фармацэўтычнымі прадпрыемствамі рэалізуецца прадукцыя для аптэк або юрыдычных асоб. Аднак змены адаб'юцца і на канчатковым кошце беларускіх лекаў.

Напрыклад, падаражэюць: натрый гідракарбанат у фармаце раствору, вочныя кроплі, шэраг абязбольвальных прэпаратаў і анальгетыкаў, супрацьалергенны прэпарат «Лоратадзін», фоліевая кіслата, сродкі супраць дыярэі і іншыя.

Дакумент набыў моц з 24 траўня.

Апошнія навіны