BE RU EN

Сабаленка з «абаранкам» распляжыла расейку на старце «Ралан Гарос»

  • 25.05.2025, 15:31

Каміла Рахімава ўзяла толькі адзін гейм у беларускі.

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка атрымала ўпэўненую перамогу над расейкай Камілай Рахімавай у першым коле «Ралан Гарос» — другога ў сезоне турніру «Вялікага шалома», які праходзіць на грунтавых кортах у Парыжы.

Рахімава, якая займае 86-е месца ў рэйтынгу, уступіла з лікам 1:6, 0:6. Матч працягваўся адну гадзіну.

Наступнай спаборніцай Сабаленкі будзе італійка Лукрэцыя Стэфаніні (153-я) або швэйцарка Джыл Тайхман (97-я).

Найлепшым вынікам Сабаленкі на «Ралан Гарос» быў паўфінал у 2023 годзе.

Апошнія навіны