BE RU EN

Расейскае пасольства ў Швэцыі атакаваў дрон

  • 25.05.2025, 15:05

Ён скінуў на будынак ёмістасць з фарбай.

Беспілотнік скінуў ёмістасць з фарбай на амбасаду Расеі ў Швэцыі, паведамляецца ў Telegram-канале самой расейскай амбасады ў нядзелю, 25 траўня, піша «Нямецкая хваля».

Удакладняецца, што інцыдэнт, які дыппрадстаўніцтва называе «чарговым нападам з выкарыстаннем дрона», адбыўся блізу 3.40 раніцы.

«Праляцеўшы над тэрыторыяй дыппрадстаўніцтва, беспілотнік скінуў ёмістасць з фарбай на пляцоўку перад галоўным уваходам. Асаблівы цынізм інцыдэнту надае тое, што аператарамі дрона была выкарыстаная шкляная ёмістасць, якая пры скідзе з вышыні здольная нанесці цяжкія калецтвы людзям», - гаворыцца ў допісе.

Апошнія навіны