BE RU EN

На вуліцах Салігорска заўважылі ласёў

  • 25.05.2025, 11:10

Відэафакт.

У Салігорску жыхары заўважылі ласёў проста на вуліцах горада. У ціктоку з'явілася адразу два відэа: на адным з іх ласі бегаюць паміж шматпавярховак, на другім – пара жывёлаў няспешна шпацыруе па тэрыторыі гімназіі №3 раніцай 19 траўня.

У каментарах карыстальнікі адзначаюць, што сустрэць ласёў у ваколіцах Салігорска – з'ява не рэдкая.

Апошнія навіны