BE RU EN

Зяленскі: Маўчанне Амерыкі толькі заахвочвае Пуціна

  • 25.05.2025, 10:53

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў начны ўдар РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на масаваны камбінаваны ўдар РФ па Украіне і заявіў, што маўчанне свету і ЗША «толькі заахвочвае» расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«Сёння ратавальнікі працавалі ў больш чым 30 украінскіх гарадах і сёлах пасля масаванага расейскага ўдару. Усюды, дзе трэба, працы прадаўжаюцца – нашы службы на месцах, прапануюць дапамогу і падтрымліваюць людзей. Дзякуй вам», – напісаў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што амаль 300 ударных беспілотнікаў выпусцілі расейцы за гэтую ноч, большасць – шахеды. Таксама РФ выкарыстоўвала амаль 70 ракетаў розных тыпаў, уключаючы балістычныя.

Апошнія навіны