У Гомелі прызямліліся расейскія Іл-76
- 25.05.2025, 10:32
Што адбываецца?
У Гомелі зноў заўважылі пасадку двух ваенна-транспартных самалётаў Іл-76
Гэта значыць, што сёння павінна прайсці апошняя, трэцяя частка абмену палоннымі паміж Украінай і РФ, піша «Флагшток».
Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвесціў у нядзелю пра трэці этап абмену палоннымі з Расеяй. Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, на гэты момант ужо вярнуліся дадому 697 украінцаў, уключаючы вайскоўцаў Узброеных сілаў, Нацгвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы.
Аднак галоўнай мэтай застаецца вызваленне ўсіх украінскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў палоне ў Расеі.