Расею атакавалі 110 украінскіх дронаў
- 25.05.2025, 10:09
Пад ударам – аэрадром «Мігалава» ў Цверы.
Мінабароны краіны-агрэсаркі Расеі заявіла пра «знішчэнне і перахоп» 110 украінскіх беспілотных лётных апаратаў самалётнага тыпу ў ноч на нядзелю, 25 траўня.
Як сцвярджаюць у РФ, 16 БпЛА «збілі» над тэрыторыяй Тульскай вобласці, 14 БпЛА – над Бранскай і Калужскай, 13 – над Маскоўскім рэгіёнам і Цвярской вобласцю, дзесяць – над Белгарадскай і Курскай, восем – над Арлоўскай, два – над Смаленскай і адзін – над Ліпецкай.
Яшчэ нібыта сем дронаў зафіксавалі над акупаваным Крымам.
Як паведамляе Telegram-канал Astra, адной з цэллю атакі быў аэрадром «Мігалава» ў Цверы.