У Беларусі забаранілі расейскую «медавуху»
- 24.05.2025, 21:35
У напоі знайшлі сярністую кіслату.
Дзяржстандарт Беларусі ўключыў у рэестр небяспечнай прадукцыі медавуху ад расейскага вытворцы.
У рэестр унеслі напой закісання мядовы (медавуха) пастэрызаваны фільтраваны «Ваўкавыскі бровар».
Вытворца прадукцыі - ЗАТ «Маскоўская піваварная кампанія»(РФ, Маскоўская вобл., г. Мыцішчы).
Паведамляецца, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням бяспекі.
У выніку выпрабаванняў выяўлена наяўнасць недапушчальнай харчовай дабаўкі кансерванту сярністай кіслаты (дыяксіду серы), што можа выклікаць алергічныя рэакцыі або проціпаказана пры асобных відах захворванняў.
У дачыненні да тавару ўведзеная забарона рэалізацыі, забарона ўвозу і абарачэння, канфіскацыя з абарачэння.