BE RU EN

Трамп прыстрашыў Apple мытамі на 25%

  • 24.05.2025, 21:15

Праз вытворчасць iPhone за мяжой.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыстрашыў амерыканскую кампанію Apple мытамі ў памеры не менш за 25%, калі яна не будзе вырабляць свае iPhone у ЗША. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Truth Social.

"Я даўно паведаміў Ціму Куку з Apple, што чакаю, што іх iPhone, якія будуць прадавацца ў Злучаных Штатах Амерыкі, будуць вырабленыя ў Злучаных Штатах, а не ў Індыі ці дзе-небудзь яшчэ”, - заявіў Трамп.

Ён дадаў, што калі гэтага не адбудзецца, кампанія Apple павінна выплаціць Злучаным Штатам мыты ў памеры не менш за 25%.

Нагадаем, амерыканская кампанія Apple плануе перанесці зборку ўсіх iPhone, якія прадаюцца ў ЗША, у Індыю ўжо ў наступным годзе.

Apple зафрахтавала грузавыя авіярэйсы для перавозкі 600 тон iPhone (1,5 мільёна прылад) у Злучаныя Штаты з Індыі, спрабуючы абысці мыты прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Апошнія навіны