BE RU EN

У Тэхасе з грузавіка высыпаліся манеты амаль на мільён даляраў

  • 24.05.2025, 20:07

Манеты зграбалі міні-трактарамі і рыдлёўкамі.

Уладам амерыканскага штата Тэхас давялося перацяць трасу, каб прыбраць велізарную колькасць манет. Яны літаральна засыпалі дарожнае палатно і ўзбочыны пасля аварыі грузавіка, які перавозіў іх, піша The New York Times.

Паведамляецца, што цяжкі грузавік перавозіў новенькія дзесяціцэнтавыя манеты на агульную суму $8 млн. Справа была на досвітку, кіроўца або быў няўважлівы або заснуў, аўто ў выніку перакулілася, і прыкладна дзясятая частка грузу высыпалася на дарогу і ўзбочыны.

Неўзабаве да прыборкі залучылі ўсе свабодныя камунальныя службы. Манеты зграбалі міні-трактарамі і рыдлёўкамі, а таксама збіралі з дапамогай магутных помпаў, якія выкарыстоўваюцца для адпампоўкі вады.

У выніку рух аднавілі толькі праз 14 гадзін. Якая колькасць манет знікла, пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны