BE RU EN

У РФ заявілі, што перададуць Кіеву мемарандум аб перамір'і "ў найбліжэйшыя дні"

  • 24.05.2025, 18:41

Распрацоўка расейскіх прапаноў набліжаецца да канца.

Расея "ў найбліжэйшыя дні" перадасць Кіеву свае напрацоўкі ў рамках так званага "мемарандума" аб урэгуляванні вайны ва Украіне. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў, піша УНІАН са спасылкай на расСМІ.

З ягоных слоў, распрацоўка расейскіх прапаноў набліжаецца да канца:

«Праца над мемарандумам вядзецца, па-першае, так, яна ў завяршальнай стадыі. Па-другое, я чакаю, што адпаведныя расейскія напрацоўкі перададуць супрацьлегламу боку ў найбліжэйшыя дні. Такая інфармацыя ёсць у мяне».

Нагадаем, паводле вынікаў тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным 19 траўня ў Расеі заявілі аб падрыхтоўцы "мемарандума" аб прынцыпах будучай мірнай дамовы, якую прапануюць Украіне для ўзгаднення.

Апошнія навіны