Балтыйскую сталіцу прызналі самым трэндавым кірункам свету гэтым летам
- 24.05.2025, 16:29
Цікавасць да Вільні вырасла больш, чым да якіх-небудзь іншых гарадоў свету.
Літоўскую сталіцу Вільню прызналі самым трэндавым накірункам на лета 2025 года.
Да такой высновы прыйшла пошукавая платформа падарожжаў Kayak, вывучыўшы свае звесткі аб рэзервацыі і выявіўшы, што сёлета на радарах турыстаў на лета 2025 года з'явіліся менш вядомыя кірункі. У працэнтных суадносінах самы вялікі рост цікавасці ў параўнанні з мінулым годам назіраўся менавіта да Вільні - 105%, адзначае Time Out.
Другое месца ў рэйтынгу дасталося другому па велічыні гораду Зімбабвэ Булаваё - 84%, а трэцяе - сталіцы Паўднёвай Карэі Сеулу з 65%.
10 найбольш папулярных летніх кірункаў паводле версіі Kayak
1 Вільня, Літва
2 Булаваё, Зімбабвэ
3 Сеул, Паўднёвая Карэя
4 Харарэ, Зімбабвэ
5 Момбаса, Кенія
6 Буэнас-Айрэс, Аргентына
7 Білунд, Данія
8 Цюрых, Швейцарыя
9 Кішынёў, Малдова
10 Гётэборг, Швецыя