BE RU EN

АМАП затрымаў пад Менскам групу пакістанцаў

  • 24.05.2025, 16:16

Іх судзілі і дэпартавалі.

У гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Менскам затрымалі 19 грамадзян Афганістана і Пакістана, якія, як сцвярджаюць ва УУС Мінаблвыканкама, мелі намер нелегальна перасекчы заходнюю мяжу Беларусі.

Незаконныя мігранты хаваліся ў адным з прыватных дамоў пасёлка. Мяркуючы па фота ў афіцыйным Telegram-канале УУС Мінаблвыканкама, затрымлівалі іх супрацоўнікі Менскага РУУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАП.

"У Беларусь 19 іншаземцаў уехалі наземным транспартам з Расеі з парушэннем заканадаўства і накіроўваліся на тэрыторыю памежных дзяржаў (Літва, Латвія, Польшча)", — расказалі ў міліцыі.

Там растлумачылі, што ўсіх іншаземцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства і дэпартавалі іх з краіны.

Акрамя таго, ва УУС Мінаблвыканкама заявілі, што зараз адшукваюцца "арганізатары і памагатыя канала міграцыі".

Апошнія навіны