Расея прадаўжае «самабамбаванне»
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РУССКИЙ ДЕКАДАНС»
- 24.05.2025, 15:40
Геаграфія – уражвае.
Расея прадаўжае «самабамбаванне»: яшчэ пяць ФАБаў упалі, не даляцеўшы да цэлі. Геаграфія – уражвае: Белгародская, «далучаныя» Данецкая і Луганская вобласці. Усе пяць авіябомбаў, на шчасце, не выбухнулі – пакуль усё абмежавалася спалохам.
Пакуль жыхары знаходзяць выбухованебяспечныя падарункі побач з чыгункамі, дамамі і аўтамабілямі, афіцыйныя асобы ўважаюць за найлепшае тлумачыць тое, што адбываецца, дзеяннямі УСУ. А калі птушка прыляцела са свайго аэрадрома, даводзіцца ціхенька маўчаць. Ужо ёсць прынамсі 76 падобных выпадкаў з пачатку года. Так, самалёты лётаюць, прыцэлы блытаюцца, а гравітацыя – яна не выбірае, дзе падаць. Можна толькі ўявіць, як гучыць вайсковая справаздача.
Здаецца, бомбы пачалі выконваць функцыю не зброі, а расейскай рулеткі: не выбухнула – пішы, пашанцавала.
Тэлеграм-канал «Русский декаданс»