BE RU EN

Пенсіянер з Барысава сек сякерай «паліцыянта»

  • 24.05.2025, 14:26

Незвычайны відэафакт.

У Барысаве відавочца зняў на відэа пажылога мужчыну, які пасярод вуліцы махаў сякерай, наносячы ўдары па штучнай няроўнасці на дарозе – так званым «ляжачым паліцыянту», заўважыў Telegram-канал «Хартыя-97%».

На кадрах відаць, як пенсіянер засяроджана сячэ асфальт:

– Не бярэ, – скардзіцца ён.

Аўтар відэа, які апублікаваў ролік у сацсетках, пажартаваў:

– Яшчэ трохі – і мы сягнем мэты.

Апошнія навіны