BE RU EN

Залежная ад нафты РФ краіна знайшла найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі паклады

  • 24.05.2025, 14:22

Мільярды бараляў запасаў.

Амерыканская нафтаздабыўная кампанія Continental Resources ацэньвае запасы сланцавай нафты ў паўднёва-ўсходнім Дыярбакырскім басейне Турцыі на 6,1 млрд бараляў, заявіў турэцкі міністр энэргетыкі.

Пра гэта піша Reuters.

Калі гэтыя запасы будуць пацверджаныя, то гэта паставіць Турцыю вышэй за некаторых чальцоў АПЕК, такіх як Конга або Габон, і іншых буйных вытворцаў, такіх як Вялікая Брытанія.

У сакавіку Continental Resources і турэцкая нацыянальная нафтавая кампанія TPAO падпісалі дамову аб стварэнні супольнага прадпрыемства для распрацоўкі сланцавых радовішчаў у басейне.

«Цяперашні гадавы імпарт нафты ў Турцыю складае 365 мільёнаў бараляў. Такім чынам, 6,1 мільярда бараляў – гэта выдатны лік», – заявіў міністр энэргетыкі Альпарслан Байрактар.

Раней міністр назваў сакавіцкую дамову «новай эрай», паколькі Турцыя разглядае адкрыццё сланцавых радовішчаў нафты і газу як ключавую падзею. Паводле словаў Байрактара, кампанія мае намер здабываць сланцавы газ у паўночна-заходнім рэгіёне Фракіі.

«Сланцавая нафта і сланцавы газ могуць змяніць правілы гульні», – сказаў ён.

Турцыя, якая цяпер пакрывае больш за 90% сваіх энэргетычных патрэбаў за кошт імпарту, імкнецца скараціць выдаткі на імпарт і павысіць бяспеку паставак шляхам развіцця ўнутраных рэсурсаў і пашырэння міжнароднага партнёрства ў сферы выведкі нафты і газу.

Апошнія навіны