BE RU EN

Расею атакавалі больш за 100 украінскіх дронаў

  • 24.05.2025, 13:47

Самы вялікі ўдар - па Белгародскай вобласці РФ.

Як мінімум 109 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу былі знішчаныя расейскімі сродкамі СПА цягам ночы на суботу, 24 траўня, а таксама раніцай гэтага дня. Гэта вынікае з паведамленняў Мінабароны РФ у Telegram.

У ранішняй справаздачы расейскага абароннага ведамства гаворыцца, напрыклад, што 64 БПЛА былі збіты над тэрыторыяй Белгародскай, яшчэ 24 - над тэрыторыяй Бранскай вобласці.

Па два робаты былі знішчаныя сродкамі СПА над Курскай і Ліпецкай абласцямі, па адным - над тэрыторыяй Варонежскай і Тульскай абласцей.

Пазней цягам той жа раніцы Мінабароны дало справаздачу аб перахопе яшчэ 10 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу пад Белгарадам і знішчэнні пяці дронаў над тэрыторыяй Цвярской вобласці.

Апошнія навіны