Украінскія памежнікі затрымалі групу мігрантаў, якія прарваліся з Беларусі
- 24.05.2025, 19:28
Нелегалы былі з Афганістана.
На Ровеншчыне затрымалі групу мігрантаў з Афганістана, якія незаконна перайшлі ўкраінска-беларускую мяжу, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.
Васьмярых замежнікаў знайшлі і затрымалі супрацоўнікі 9-га памежнага атрада імя Сечавых стральцоў неўзабаве пасля таго, як яны парушылі дзяржаўную мяжу з боку Беларусі.
Як паведамілі ў Дзяржпагранслужбе, затрыманне стала магчымым дзякуючы аператыўнай інфармацыі, атрыманай ад Галоўнага аператыўна-вышуковага аддзела атрада. Памежнікі своечасова адрэагавалі і выявілі групу парушальнікаў. Адзін з мігрантаў паспрабаваў уцячы, аднак быў хутка затрыманы пратрулём.
Цяпер з замежнікамі праводзяцца неабходныя праверачныя мерапрыемствы, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці незаконнага пераходу мяжы, а таксама асобы тых, хто мог садзейнічаць парушальнікам.