BE RU EN

Маленькі ўкраінец падышоў да вайскоўцаў з падарункамі і замілаваў Сетку

  • 24.05.2025, 12:47

Героі ў адказ усміхаліся і дзякавалі за прысмакі.

Маленькі ўкраінец прайшоўся па вуліцах Львова і падзякаваў вайскоўцам за абарону, unian.net.

Хлопчык, імя якога не пазначанае на відэа, наважыўся зрабіць падарунак кожнаму герою. Ён падыходзіў да ўкраінскіх абаронцаў са словамі «Дзякуй Вам за абарону» і дарыў печыва ў выглядзе сэрца з надпісам «УСУ». Героі ж у адказ усміхаліся ўкраінцу, ціснулі руку і дзякавалі за слодыч.

Апошнія навіны