BE RU EN

СМІ даведаліся, што можа ўвайсці ў 18-ы санкцыйны пакет у дачыненні да Расеі

  • 24.05.2025, 11:31

У «чорны спіс» можа патрапіць шэраг расейскіх банкаў.

Еўрапейскі Звяз разглядае магчымасць адключэння больш чым 20 расейскіх банкаў ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT, а таксама зніжэнне коштавай столі на расейскую нафту і ўвядзенне забароны на газаправоды «Паўночны струмень» у рамках новага пакета санкцый.

Пра гэта агенцтву Bloomberg паведамілі інфармаваныя суразмоўцы.

Суразмоўцы агенцтва сцвярджаюць, што Еўрапейская камісія кансультуецца з дзяржавамі-сябрамі ЕЗ наконт планаў адключэння больш чым 20 расейскіх банкаў ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT, а таксама зніжэння коштавай столі на расейскую нафту і ўвядзення забароны на газаправоды «Паўночны струмень» у рамках 18-га пакета санкцый супраць Расеі.

ЕЗ разглядае дадатковую забарону на фінансавыя аперацыі для амаль двух дзясяткаў банкаў і новыя гандлёвыя абмежаванні на суму блізу 2,5 млрд еўраў, спрабуючы яшчэ больш скараціць даходы Расеі і абмежаваць яе доступ да тэхналогій, неабходных для вытворчасці ўзбраенняў.

У рамках пакета санкцый, які абмяркоўваецца, Еўракамісія таксама плануе прапанаваць зніжэнне ўстаноўленай G7 коштавай столі на расейскую нафту да блізу $45.

Апошнія навіны