BE RU EN

У Тульскай вобласці РФ дроны атакавалі хімічны завод «Азот»

  • 24.05.2025, 11:00

Мясцовыя ўлады эвакуююць насельніцтва.

У Тульскай вобласці РФ у ноч на суботу, 24 траўня, дроны атакавалі хімічнае прадпрыемства «Азот», якое вырабляе прадукцыю ў тым ліку для вайсковых мэтаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі РНБА Украіны Андрэй Каваленка.

Дарэчы, аміячная салетра з прадпрыемства выкарыстоўваецца як кампанент для вытворчасці выбуховых рэчываў. Метанол можа служыць сыравінай для вытворчасці паліва, у тым ліку кампаненты для ракетнага паліва.

Аргон выкарыстоўваецца ў металургіі, напрыклад, для зваркі і тэрмаапрацоўкі металаў для абароннай прамысловасці, указвае Каваленка.

Telegram-канал Astra піша, што ў выніку атакі БПЛА на прадпрыемстве «Азот» у Навамаскоўску ўзнік пажар, відавочцы паведамляюць аб задымленні. Таксама, паводле інфармацыі рас СМІ, у расейскім рэгіёне пачалі эвакуацыю насельніцтва, якое жыве ў радыусе 10 км ад хімічнага завода.

Інфармацыя на сайце «Азоту» сведчыць, што ён з'яўляецца найбуйнейшым расейскім вытворцам аміяку і азотных угнаенняў, а таксама адным з вядучых у галіны па тыпах і колькасці вырабленай прадукцыі.

Апошнія навіны