Украінскія дроны зноўку атакавалі расейскі завод «Энэргія»
- 24.05.2025, 9:04
Другі налёт за два дні.
У Ліпецкай вобласці Расеі прагрымелі магутныя выбухі ў ноч на 24 траўня. Мясцовыя жыхары заявілі, што беспілотнікі атакавалі завод «Энэргія» ў Ельцы. Аб гэтым піша шэраг расейскіх СМІ.
Інфармацыю аб «масаваным нападзе» БПЛА пацвердзілі і мясцовыя ўлады. Губернатар рэгіёну Ігар Артамонаў паведаміў, што «падзенне дронаў» зафіксаванае ў прамысловай зоне Ельца, але гараджане ў сацсетках пішуць аб нападзе на завод. На месцы працуюць аператыўныя службы, у небе над горадам мясцовыя жыхары заўважылі верталёты.
Гаворка ідзе аб заводзе «Энэргія», які з'яўляецца буйным вытворцам хімічных крыніц току. Прадпрыемства вырабляе батарэі для модуляў планіроўкі і карэкцыі, якія ўсталёўваюцца на авіяцыйныя бомбы, комплексы «Іскандэр-М», крылатыя ракеты і іншае ўзбраенне.
Атака на завод стала другой за апошнія некалькі дзён. Да гэтага ўкраінскія абаронцы нанеслі ўдары па прадпрыемстве, у выніку чаго там адбыўся маштабны пажар.
Тады ў Генштабе УСУ заявілі, што спыненне гэтай вытворчасці можа сур'ёзна ўскладніць тэхнічную здольнасць войска РФ у планаванні ракетных нападаў і працы высокадакладнай зброі.