BE RU EN

Два расейскія самалёты парушылі паветраную прастору Фінляндыі

  • 23.05.2025, 21:35

Праводзіцца расследаванне.

Фінляндыя праводзіць расследаванне ў сувязі з магчымым парушэннем яе паветранай прасторы двума вайсковымі самалётамі Расеі.

Пра гэта ўвечары 23 траўня заявіла Міністэрства абароны Фінляндыі, піша «Еўрапейская праўда».

Са звестак фінскага абароннага ведамства, паветраная прастора краіны магла быць парушаная ў раёне паўднёвага горада Парваа, што за 130 кіламетраў ад мяжы з Расеяй, у першай палове дня ў пятніцу.

«Мы сур'ёзна ставімся да падазрэння аб парушэнні мяжы і вядзём расследаванне», – заявіў міністр абароны Фінляндыі Анці Хяканен.

Гэта чарговая заява заходніх дзяржаў аб парушэнні расейскімі самалётамі іх паветранай прасторы.

На мінулым тыдні знішчальнікі, якія выконваюць місіі паветранай паліцыі NATO ў краінах Балтыі, чатыры разы падымаліся ў паветра для ідэнтыфікацыі і суправаджэння расейскіх самалётаў, якія парушылі правілы палётаў.

Напярэдадні польскія знішчальнікі перахапілі расейскі бамбавік Су-24 у міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

Апошнія навіны