BE RU EN

У Беларусі на таргі выставілі рарытэтны амерыканскі пажарны грузавік

  • 23.05.2025, 21:30

У краіне такіх было ўсяго чатыры.

На сайце ipmtorgi.by з'явіўся цікавы вінтажны амерыканскі аўтамабіль. Тут прадаюць пажарны грузавік-цыстэрну Ford, выпушчаны фірмай Superior, паведамляе abw.by.

Пачатковая стаўка за аўтамабіль 1985 года выпуску складае $40 000 (прыкладна 120 152 рубля). У аб'яве сказана, што аўтамабіль знаходзіцца ва ўласнасці ТАА «Дэнсібел» у Менску. Зараз ідзе прыём заявак на таргі, яны адбудуцца 20 чэрвеня.

Адкуль у Беларусі рарытэтныя аўтамабілі? Гэта спадчына былых часоў. У 1990-я гады супрацоўніцтва паміж Беларуссю і гарадамі-пабрацімамі ў Еўропе было вельмі шчыльным і розныя асацыяцыі пажарных-ратавальнікаў перадалі краіне нямала старой, але працаздольнай тэхнікі.

Некаторыя яе ўзоры працуюць і дагэтуль. Дарэчы, рарытэтных амерыканскіх пажарных грузавікоў было няшмат – не больш за чатыры на ўсю Беларусь. І вось цяпер вызначаецца лёс аднаго з іх.

Апошнія навіны