BE RU EN

Беларусы не змогуць купіць нерухомасць у Фінляндыі

  • 23.05.2025, 20:08

Ужо з чэрвеня.

Пасля таго як Фінляндыя забараніла расейцам купляць нерухомасць, улады краіны рыхтуюць падобныя абмежаванні і для Беларусі, паведамляе Yle.

Міністэрства абароны Фінляндыі абвясціла ў пятніцу, што хоча забараніць беларусам купляць нерухомасць у краіне.

У мінулым месяцы парламент прыняў закон, які дазваляе Міністэрству блакаваць угоды з нерухомасцю ад асоб або арганізацый, чыя дзяржава распачала агрэсіўную вайну ці можа несці пагрозу бяспецы Фінляндыі.

У Міністэрстве заявілі, што згодна з пастановай Рады Еўрапейскага Звязу і інфармацыі, сабранай уладамі, Расея і Беларусь адпавядаюць гэтым крытэрам.

Як пакуль вядома, заяўкі на атрыманне дазволаў ад расейцаў і беларусаў, пададзеныя да даты ўступлення ў дзеянне ўказа, будуць апрацаваныя ў звычайным рэжыме.

Са слоў Міністэрства, іх мэтай з'яўляецца ўвядзенне пастановы ў дзеянне на працягу чэрвеня.

Апошнія навіны