BE RU EN

Забарона на навучанне замежнікаў у Гарвардзе закране будучую каралеву Бельгіі

  • 23.05.2025, 19:54

Прынцэса Лізавета вучыцца на магістарскай праграме дзяржаўнай палітыкі ў Гарвардзе.

23-гадовая прынцэса Лізавета, якая ў будучыні павінна стаць каралевай Бельгіі, верагодна, не зможа вучыцца ў Гарвардзе праз новыя абмежаванні для замежных студэнтаў, уведзеныя адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад – liga.net).

«Прынцэса Лізавета толькі што закончыла першы год навучання. Уплыў гэтай пастановы [адміністрацыі Трамп] стане больш зразумелым у найбліжэйшыя дні ці тыдні. Мы цяпер вывучаем сітуацыю», – заявіла спікерка Каралеўскага палаца Бельгіі Лоры Вандорне.

Прынцэса Лізавета, спадчынніца бельгійскага пасаду і старэйшая дачка караля Філіпа і каралевы Мацільды, вучыцца на магістарскай праграме дзяржаўнай палітыкі ў Гарвардзе. Гэты двухгадовы курс, як адзначана на сайце ўніверсітэта, закліканы пашырыць кругагляд студэнтаў і даць ім навыкі для кар'еры на дзяржаўнай службе.

У самім Гарвардзе заявілі, што абмежаванні, уведзеныя адміністрацыяй Трампа ў дачыненні да замежных студэнтаў, незаконныя і расцэньваюцца як палітычна матываваны крок.

Апошнія навіны