СБУ паказала эксклюзіўнае відэа з першага этапу абмену палоннымі «1000 на 1000»
- 23.05.2025, 19:38
Сёння ва Украіну вярнулі 270 абаронцаў і 120 цывільных асобаў, якіх утрымлівала РФ.
У пятніцу, 23 траўня, адбыўся першы этап абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй у фармаце «1000 на 1000». Служба бяспекі Украіны ў Telegram паказала эксклюзіўнае відэа вяртання 390 украінцаў.
У СБУ адзначылі, што сённяшні абмен – гэта вынік працы Аб'яднанага цэнтра каардынацыі пошуку і вызвалення ваеннапалонных, Каардынацыйнага штабу ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі і іншых упаўнаважаных структураў, якія выканалі даручэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Нагадаем, сёння, 23 траўня, Украіна і Расея пачалі праводзіць абмен палоннымі ў фармаце «1000 на 1000». Ён будзе праходзіць праз тры этапы цягам трох дзён.
Сёння ва Украіну вярнулі 270 абаронцаў і 120 цывільных, якіх утрымлівала Расея.
Наступныя этапы маштабнага абмену палоннымі павінны адбыцца ў суботу, 24 траўня, і ў нядзелю, 25 траўня.