BE RU EN

«Лукашэнка пазбавіў нас усіх ашчаджэнняў»

  • 23.05.2025, 19:30

Беларусы абыходзяць бокам «гарантаваную» пенсію.

У Беларусі толькі нямногія пастанавілі скарыстацца сістэмай нібыта дадатковага пенсійнага страхавання паводле формулы «3+3». Гэта блізу 1,3% ад усіх «занятых у эканоміцы». «Люстэрка» спытала, чаму беларусы ўважаюць за лепшае застацца ўбаку.

Усе імёны змененыя ў мэтах бяспекі.

«Не веру, што дзяржава можа абараніць мае інтарэсы»

Дзянісу 44 гады. Ён больш за дзесяць гадоў адкладае «на старасць». Але прызнаецца, што аддае перавагу таму, каб не звязвацца з дзяржаўнымі праграмамі і страхоўкамі.

– Фармальна яны абяцаюць надзейнасць і падтрымку, але даверу гэтым абяцанням у мяне няма. Гэта ж тая самая дзяржава, якая нам усім хлусіць, выдаючы хлусню за рэальнасць. Гэта тая самая дзяржава, якая ў 2011 годзе – дзеля прыгожых справаздачаў перад «выбарамі» – абрынула эканоміку, пазбавіўшы многіх усіх іх ашчаджэнняў.

Мужчына шчыра гаворыць, што ён не верыць у здольнасць дзяржапарату абараніць ягоныя інтарэсы. Больш за тое, гледзячы на сярэднюю даўжыню жыцця мужчынаў у краіне, ён не ведае, ці дажыве да пенсіі, хоць і імкнецца клапаціцца пра здароўе.

– Таму для мяне важнае іншае: каб у выпадку чаго мая сям'я была абароненая. Менавіта таму свае ашчаджэнні я трымаю далей ад дзяржсістэмы – у тых месцах, дзе ў мяне ёсць хоць нейкая ўпэўненасць.

Андрэю цяпер 49. Ён таксама пастанавіў не збіраць паводле праграмы «3+3». Гаворыць, што ў ягонай сям'і мужчыны, як правіла, не дажываюць да пенсіі. Таму ён проста імкнецца цяпер добра зарабляць, каб «жонцы потым лягчэй было».

Валерыю за 55, і ён прызнаецца, што не збіраецца нічога адлічваць на дадатковую пенсію. Адна з прычынаў – гэта прыклад, які падала Расея, дзе ўлады раптам замарозілі ашчадныя рахункі дзеля эканоміі бюджэту. А другая – ён мяркуе, што як бы ён ні зрабіў, сістэма ўсё роўна яго можа падмануць.

Апошнія навіны